Не пакіне нас надзея там, дзе няма цемнаты (с)
Сёння, 25-га сакавіка, калі хто не ведае, Дзень Волі гістарычная спраўка Апазіцыя з пачатку 90-х усё спрабуе адзначаць гэты дзень, а ўлады, так здарылася, спрабуюць змагацца з апазіцыяй. 2 гады таму Дык вось, сёння я збіраўся заплаціць за вучобу і патрапіць на пары. Месцам пачатку мітынга была абрана плошча Якуба Коласа — мне як раз там выходзіць з метро, каб дабрацца да ўнівера. Метро і ўсе подступы да самой плошчы, канешне ж, перакылі ўлады, а праспект магла перакрыць апазіцыя. Ды й цікава ж паглядзець на гэта ўсё! Вось я і яшчэ адзін хлопец з працы выйшлі на адну станцыю раней, перайлі вуліцу, а там ужо чуваць "Жыве Беларусь!". Стаім, па баках азіраемся, а натоўп усё падыходзіць. Тут АМАП за нашымі спінамі ланцужком выстаіўся і назад нам ужо ніяк. Мне ў галаву стукнула дастаць з заплечніка фатаапарат, зрабіць некалькі кадраў і, пакуль я вошкаўся з усім гэтым, натоўп вырашыў парваць хілінькі заслон, а мы як раз у першых шэрагах — наперад ніяк. Вось тут і пачаўся сапраўдны экшан: фатаапарат вісіць на руцэ невядома як нават уключыць не паспеў, я вішу ў паветры таксама невядома як, бо ногі часам зямлі не кранаюцца, а часам іх топчуць, нехта не пасьпеў апусціць рукі і локцём ўпіраюццы мне ў шыю, побач лье злезы дзяўчына, якая нават не ведае куды патрапіла. Ну што ж, толькі наперад, бо там усяго хілы заслон. Але АМАПаўцы з'явіліся і за спіной, тым самым адрэзаўшы натоўп. Гамон. У бацінках ужо вада праз верх, побач усё тая ж дзяўчына і адзін з адэкватных(?) АМАПаўцам, які спрабуе яе суцешыць, але не выпускае. Далей "калідор" і... мне не хапае месца ў аўтазаку. Неяк атрымоўваецца хуценька вылезці з "цеплых" абдымак, пакуль вырашаюць, што з намі рабіць.
Нешта каля сотні затрыманых, хлопца з працы, якога як раз апошнім запіхнулі у той аўтазак, ўжо адправілі на Акрэсціна, заўтра суд.
Адсюль вынік: альбо актыўна ўдзельнічаць, альбо і блізка не з'яўляцца, бо не паспееш ацаніць сітуацыю, як пагрузяць у аўтазак.

rus

Фатаграфіі і навіны

@темы: Родная мова, Бля, Люди, Новости, Чувства

Комментарии
26.03.2008 в 10:17

Рэчаў не шкада... Шкада, што я пражыў дарэмна... (с)НейроДюбель
нда... а я в это время тусил на Немигу за билетами на трибьют депешей...
как-то вспоминается последний Рембо...
26.03.2008 в 10:47

e-f-f-e-c-t
калі гэтая тупасць ужо скончыцца >___<
26.03.2008 в 19:10

Не пакіне нас надзея там, дзе няма цемнаты (с)
Herbsman Нужно посмотреть последнего Рембо...

mond tanz. коллега отделался штрафом в 30 базовых (~500$), а учитывая мое место работы, шуму подняли!