Не пакіне нас надзея там, дзе няма цемнаты (с)
Учора замест пар схадзіў разам з Ланай на фільм «Как малые дети» Тода Філда Засталіся выключна прыемныя ўражанні і ўспаміны: выдатны фільм, файная кампанія, непаўторныя Кейт Уінслет, Патрык Уілсан і Джэніфер Конэлі ў галоўных ролях.

Фільм, на мой погляд, з ліку тых, пра якія не варта нешта казаць — іх трэба глядзець. У кожнага будуць свае ўражанні. Мне, напрыклад, і размаўляць некаторы час было цяжка, бо думкі блыталіся, а словы забываліся. Напэўна, з задавальненем пагляджу гэты фільм яшчэ раз праз некалькі год.



rus

@музыка: Кино — Когда твоя девушка больша

@настроение: :)

@темы: Родная мова, Кино