Не пакіне нас надзея там, дзе няма цемнаты (с)
Вось толькі што прыйшоў дамоў, вырашыў перад парай беларускай гісторыі паглядзець які падручнікі ў мяне па ёй ёсць. Знайшоў "Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзе" 1993 года выдання. Ух, што за кніга - цуд! Даволі вялікая 350 старонак, на беларускай мове, але без малюнкаў. Гэта я некалі ў школе, калі старыя падручнікі спісвалі, а мы іх насілі, прыцягнуў дамоў "на ўсялякі выпадак" кніг 15. Большасць на беларускай мове. Вось зараз знайшоў гэты падручнік - будзе што пачытаць пасля Караткевіча. Як раз параўнаю з тым, што выкладаюць у нашы дні.



Русский вариант

@музыка: 7 Раса - Чёрная Весна

@настроение: иду на историю Беларуси

Комментарии
15.09.2006 в 23:02

Declare INDEPENDENCE
Wizard of the North

на якой мове выкладаюць?
16.09.2006 в 09:13

Не пакіне нас надзея там, дзе няма цемнаты (с)
LEEL117 На русскай...
16.09.2006 в 16:53

Declare INDEPENDENCE
Wizard of the North

они что, сговорились все?
16.09.2006 в 22:52

Не пакіне нас надзея там, дзе няма цемнаты (с)
LEEL117 Паходзіць на тое...
16.09.2006 в 23:50

Избалованная Нежить.
А наша вучыцелька ўсё роўна выкладае нам на беларускай:) Хаця і не вельмі падабаецца яна мне, але ж дзякуй ей за гэтае.