Быў учорна на плошчы... Вельмі захацелася паглядзець што там адбудзіцца. Нічога... Амаль нічого там не было. Людзей было каля сотні, мо крыху болей. Па плошчы разгульвалі некалькі дзядзячак у гражданскім з рацыямі і як толькі штосьці пачыналася, адразу прыбягалі амонаўцы і тых, хто пачынаў альбо проста садзіўся на зямлю запіхвалі ў аўтобус. Нават забралі двух добра датых хлопцаў, якія "стаміліся" і вырашылі пасядзець каля нулявога кіламетру. Не пасьпелі яны апусціца на зямлю, як іх хуценька паднялі і занеслі на руках ў адзін з аўтобусаў
не кожны дзень хлопцаў носяць на руках =) . Яны ж, бедалагі, так і не зразумелі за што іх схапілі. Паглядзеў я на гэта ўсё, зразумеў, што нічога не атрымаецца і пайшоў гуляць са знаёнымі па горадзе.
Увесь час размаўлялі на беларускай мове. Мне вельмі спадабалася. Нажаль, практыкі ў мяне амаль зусім няма, таму часам бывала складана падабраць патрэбнае слова... Яны ж вельмі добра ведаюць нашу родную мову і часта толькі на ей і размаўляюць.
Ужо за гэта ім можна сказаць вялікі дзякуй . Тым не менш, спрабаваў і я...
бо калі не спрабаваць, то ніколі і не атрымаецца
Лепей ня будзе, будзе толькі горш
Ад панядзелка льецца брудны дождж.
Мора ня будзе, будзе толькі порт
Бедныя людзі бедны наш народ.
Current music: N.R.M. - Лепей ня будзе