Учора вярнуўся з універа, павячэраў і перад сном вырашыў якіх паўгадзіны паглядзець тэлевізар. Тое-сёе... усё цікавае скончылася, але перад выключэннем усе ж вырашыў папстрыкаць лішні раз. Выпадкова наткнуўся на «Проста праграма», а пераключыць не змог. Проста нейкія людзі размаўляюць на простыя жыццевыя тэмы на простай роднай мове. І не помню, хто на гэты раз быў у гасцях у Аксаны Вечар, не помню што паказвалі, аб чым размаўлялі — я проста слухаў і слухаў... Простыя словы, простыя рэчы: Хлеб на стале, полымя ў печы. Гэта так проста, гэта так добра, як з галавою залезці пад коўдру... ©N.R.M.
Апошнім часам мяне чапляе зусім нечаканае нават для самаго сябе: гукі, нечыя рухі, міміка... А ўчора амаль «прыбіла» роднай мовай. Канешне, цяпер я мала размаўляю, пішу, чую яе, але каб вось так!
Шкада...


для тех, кто не понял