Сёння ніякіх планаў не было: на працу, пасля на пары.

Адпрацаваў, паблукаў крыху ў Інэці, зайшоў у метро ды паехаў сабе на пары. Толькі даехаў да «Акадыэміі навук», званок:

— Ты дзе?

— На пары іду, на «Акадэміі навук».

— А тут каля плошчы Якуба Коласа *суседняя станцыя метро. Універ як раз паміж імі.* менты ўсё ачапілі. Сёння ж гэты... Чарнобыльскі Шлях... апазіцыя.

— А, да... я на пары збіраюся...

— Угу..

*побач праходзяць менты*

— Ментоў і тут шмат *падымаюся па прыступках і выходжу з метро* І людзі... Шмат людзей... Вельмі шмат! Афігець колькі!


Карацей, не паспеў я зрабіць і некалькіх крокаў, як сустрэў знаёмых. Слова за слова і... на пары я не патрапіў



Ад усяго гэтага пачуцці дваякія. З аднаго боку, сэрца поўніцца радасцю, калі бачыш столькі бел-чырвона-белых сцягоў, калі вакол гучыць беларуская мова, калі быццам рэха над горадам ляціць «Жыве Беларусь», калі на тварах знаёмых і незнаёмых табе людзей усмешкі. Але разам з тым, цяжка ад таго, што сэнсу ў тым не шмат, што ўсё неяк з пустога ў парожняе, што ўсё адно і тое ж...



Безумоўна, было вельмі прыемна бачыць знаёмых, моладзь у такой колькасці... Ды і ўвогуле прыемна сустракаць люзей са значыкамі альбо са стужкамі ў горадзе.

Жыве Беларусь!



P.S. Русского варианта не будет.